Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры

Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры СШ №5 г.Ваўкавыска

 

Акцыя “Пішам дыктоўку разам”, прысвечаная Дню народнага адзінства

З 2021 года ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, дата 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. І сёння гэтае свята невыпадкова стаіць побач з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Менавіта гэтаму святу была прысвечана акцыя  “Пішам дыктоўку разам”, у якой актыўны ўдзел прынялі вучні нашай школы (VІІІ – ХІ класаў)

Фотаальбом “Пішам дыктоўку разам”, прысвечаная Дню народнага адзінства

Чэлендж "Мова краіны маёй"

25 лютага былі падведзены вынікі раённага конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў”.

Вучні нашай школы прымалі ўдзел у дзвюх намінацыях.

 Першая намінацыя была прысвечана творчасці Кандрата Крапівы. Тут былі прадстаўлены дзве работы: “Кандрат Крапіва. Байка “Дыпламаваны баран” і “Да 125 – годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы”. Буктрэйлер “Да 125 – годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы” заняў І месца.

Другая намінацыя прысвечалася творчасці Івана Мележа і Івана Шамякіна. Буктрэлеру па творы Івана Шамякіна “Злая зорка” прысуджана ІІІ месца.

Віншуем пераможцаў!!!

Іван Шамякін "Злая зорка"

Да 125 - годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы

Кандрат Крапіва "Дыпламаваны баран"

Інсцэніраваныя казкі

Каза – манюка – 2 “Б” клас