Тыдзень беларускай мовы і літаратуры 2021/2022 навучальны год

21 лютага Дзень роднай мовы

З 21 лютага ў чарговы раз у нашай школе пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Знамянальна, што менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

 Кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

 Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

А ў нашай школе гэты дзень пачаўся з гульні “Адгадай беларускае слова – атрымай падарунак”. З самага ранку вучні 9 – 10 класаў сустракалі настаўнікаў, бацькоў, вучняў, работнікаў школы і прапаноўвалі ім выцягнуць слова на рускай мове і перакласці яго на беларускую. Як цудоўна гучаць беларускія словы: валошка, каханне, суніцы, пяшчота, прывітанне, як маешся і іншыя. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі памятныя падарункі – каляндарыкі на 2022 год з сімвалам Дня роднай мовы.

На прешым уроку прайшла акцыя “Далучы далонь”. Вучням, настаўнікам прапаноўвалася напісаць на рознакаляровых далонях сваё любімае слова, прыказку, урывак з верша або выказванне. Гэтыя далонькі былі змешчаны на дрэве, якое зазіхацела рознымі фарбамі.

На працягу дня ўсе настаўнікі і вучні стараліся размаўляць па-беларуксу, на перапынках вучні гулялі ў беларускія гульні “Беларускі кракадыл”, “Мова ў малюнках” і інш.

Падведзены вынікі фотавыставы “Сэлфі па- беларуску”. Лепшымі работамі прызнаны фотаздымкі Наруты Веры (6 “А” клас), Рудзенік Кацярыны (6 “А” клас), Ярэміч Соф’і (8 “В” клас).

А закончыўся дзень акцыяй “Пішам дыктоўку разам”, прысвечанай Году гістарычнай памяці, 140- годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, у якой прынялі ўдзел вычні школы і настаўнікі (30 чалавек). Удзельнікі акцыі змаглі праверыць свае веды па беларускай мове. Усе ўдзельнікі дыктанту паказалі нядрэнныя веды па арфаграфіі, сінтаксісу і пунктуацыі беларускай мовы. А пасля напісання дыктоўкі ўсіх чакаў салодкі падарунак.Так прайшоў першы дзень тыдня.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку" або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

Фотаальбом "Далучы далонь"

Фотаальбом. Акцыя "Пішам дыктоўку разам"

Фотаальбом. Гульні па - беларуску

Фотаальбом. Гульня "Адгадай беларускае слова"

Фотаальбом. Селфі па - бларуску

Духоўны скарб памножаны на два"

аўтар Зданоўская А.М., мантаж Нарута Вера, 6 "А" клас

6 "А" клас пра сяброў

Інтэрв'ю "Загавары са мной па-беларуску" (падрыхтавалі вучні 6 "А" класа)

Справаздача. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Дзень беларускай мовы і літаратуры(06.04.2022г)