Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

План мерапрыемстваў тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

Дзень першы (16.09.2022г)

Акцыя “Пішам дыктоўку разам”, прысвечаная Дню народнага адзінства

З 2021 года ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, дата 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. І сёння гэтае свята невыпадкова стаіць побач з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Менавіта гэтаму святу была прысвечана акцыя  “Пішам дыктоўку разам”, у якой актыўны ўдзел прынялі вучні нашай школы (VІІІ – ХІ класаў)

Фотаальбом “Пішам дыктоўку разам”, прысвечаная Дню народнага адзінства

"За што я люблю родную зямлю" Вадзім Белавус, 7 "А" клас

"Мова краіны маёй: пра настаўніка - з любоўю"

Дзень другі (19.09.2022г)

З 16 верасня ў школе пачаўся тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Акцыя "Размаўояй са мной па - беларуску"

І па традыцыі першым мерыпрыемствам стала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, падчас правядзення якой вучні школы, супрацоўнікі  называлі свае любімыя беларускія словы, назвы твораў, песень, гуртоў і г.д. 

изображение_viber_2022-09-19_14-23-58-498.jpg

изображение_viber_2022-09-19_13-30-54-382.jpg

Вучні ІХ – Х класаў на ўроках беларускай мовы стваралі інтэрактыўнае воблака “Маё любімае слова па-беларуску”. Было прапанавана выбраць пэўную тэматыку і прыдумаць арыгінальнае афармленне свайго “воблака”.

изображение_viber_2022-09-19_11-33-31-322.jpg

изображение_viber_2022-09-19_11-33-30-485.jpg

 

изображение_viber_2022-09-19_12-15-43-101.jpg

изображение_viber_2022-09-19_13-30-53-704.jpg

Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі і правялі экскурсію ў школьным музеі “Аб родным краі на роднай мове”

изображение_viber_2022-09-19_13-37-51-529.jpg

Дзень трэці (20.09.2022г)

Родная мова ў культуры і матсацтве. Так называецца трэці дзень тыдня роднай мовы (20.09)

“Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч) – такі дэвіз гэтага дня. 

Вучні школы прынялі ўдзел у наступных мерапрыемствах : 

Прагляд беларускамоўных пастановак (анлайн)Анлайн – акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (відэасюжэты пра знакамітых беларусаў)

Паўлінка» — п’еса Янкі Купалы (камедыя ў двух актах]), напісаная ў 1912 годзе. Упершыню выдадзена асобным выданнем у 1913 годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца. Гісторыя аб тым, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі. Камедыя шчодра аздоблена нацыянальным каларытам, народным гумарам ды своеасаблівымі прыкметамі драматычных калізій пачатку мінулага стагоддзя. Галоўная гераіня разумная, дасціпная і вострая на язык Паўлінка. Гэтая вольналюбівая і здольная пастаяць за сябе і за сваё каханне дзяўчына ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Яна закахалася ў мясцовага настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі. Яе прываблівае тое святло новых ідэй, якія ён нясе. Аднак на шляху закаханых становяцца перашкоды патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Але Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасць ім супрацьстаяць. У фінале п’есы падзеі разгортваюцца драматычна — яе каханага Якіма арыштавалі па даносу бацькі Паўлінкі. Такім чынам звычайная сямейна-бытавая калізія перарастае ў глыбокі сацыяльна-палітычны канфлікт, а сама п’еса з бытавой камедыі пераўвасабляецца ў сацыяльна-праблемную.

Вучні яшчэ раз змаглі больш глыбока звярнуцца да творчасці Янкі Купалы, перанесціся з яго героямі ў часы мінулага стагоддзя. Разам з героямі п’есы пасмяяца, пажартаваць, а таксама задумацца над тымі праблемамі, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.

изображение_viber_2022-09-20_11-14-56-568.jpg

изображение_viber_2022-09-20_11-17-31-371.jpg

Вучняў школы вельмі зацікавіла  анлайн – акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” , падчас правядзення якой яны стваралі відэаролікі пра знакамітых асоб Беларусі, размяшчалі іх у інтэрнэце і прапаноўвалі спасылку для прагляду і ацэнкі сваім аднакласнікам.

Изображение

Дзень чацвёрты (21.09.2022г)

Дзень пяты (22.09.2022г)

Дзень шосты(23.09.2022г)