140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Да 140 – годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

 

Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Ён адначасова выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

У гэтым годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускага песняра. Каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка, вучні нашай школы наведалі сталіцу нашай краіны – Мінск. Пабывалі ў Дзяржаўным музеі Янкі Купалы, дзе пазнаёміліся  з  жыццём і творцасцю паэта. Убачылі  рукапісы і дакументы Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, асобныя рарытэтныя фота паэта з дароўнымі надпісамі, пазнаёміліся з кніжным фондам, які ўключае аўтографы Янкі Купалы, рукапісы і перапіску родных і сучаснікаў паэта; дакументальныя матэрыялы да біяграфіі пісьменніка, куды ўваходзяць асабістыя дакументы, пасведчанні, даведкі, граматы, узнагародныя лісты, пашпарт і дэпутацкі білет.

Таксама наведалі Нацыянальную бібліятэку, дзе з цікавасцю праслухалі  гісторыю стварэння кніг, пазнаёміліся з унікальнымі рукапісамі, убачылі кнігі з аўтографамі знакамітасцяў і кніжкі-малюткі памерам 5х5 мм. у  Музеі кнігі, прайшлі з экскурсіяй па будынку бібліятэкі і ўбачылі Мінск з вышыні птушынага палёту, падняўшыся на панарамным ліфце на аглядную пляцоўку, і нават пайгралі на піяніна!